Занятак - экскурсія ў беларускай хатцы

03.11.2022

У рамках года гістарычнай памяці ў нашым Заазерскім дзіцячым садзе прайшоў занятак-экскурсія з выхаванцамі старэйшай групы "Падарожжа ў мінулае". Дашкаляты наведалі музейны пакой, які створаны на базе Заазерскага дзіцячага сада. Экскурсію праводзілі выхавальнік дашкольнай адукацыі і выхаванец старэйшай групы. Дзеці даведаліся новыя цікавыя факты пра жыццё людзей таго часу, пазнаёміліся з новымі экспанатамі, а ў канцы экскурсіі прынялі ўдзел у майстар-класе «Сушкі да чаю».